Беларуская Служба

Парэшткі героя Паўстання 1830-31 гг. Маўрыцыя Махнацкага перапахаваныя ў Варшаву

27.11.2021 16:23
На працягу амаль двух стагоддзяў гэты відны прадстаўнік вялікай польскай эміграцыі быў пахаваны ў  Францыі.
Жалобнае набажэнства Крыніца: PAP/Marcin Obara

Парашэнкі героя і летапісца Лістападаўскага паўстання, тэарэтыка польскага рамантызму, а таксама піяніста Маўрыцыя Махнацкага вярнуліся ў Польшчу. На працягу амаль двух стагоддзяў гэты відны прадстаўнік вялікай польскай эміграцыі быў пахаваны ў  Францыі.

Міністр у канцылярыі прэм'ера, упаўнаважаны ўрада па справах палякаў замежжа Ян Дзедзічак падкрэсліў, што постаць Махнацкага недаацэнена:

-Гэта вялікі герой Лістападаўскага паўстання, але перш за ўсё ідэолаг польскага рамантызму. Ідэі, якая дазволіла палякам перажыць страшны час, адсутнасць дзяржавы ў XIX стагоддзі. Махнацкі вядомы ў Польшчы, яго прозвішча нешта нам кажа. Але яго веліч недаацэньваецца. Мы вельмі спадзяемся, у тым прэмʼер Маравецкі, які прыняў рашэнне аб перапахаванні Маўрыцыя Махнацкага, што вяртанне на Радзіму наблізіць нам гэту гістарычную постаць, каб мы ацанілі яе належным чынам.

Маўрыцыя Махнацкага пахавалі на Вайсковых могілках «Павонзкі» у Варшаве. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

iar/эж