Беларуская Служба

Больш за 27 тыс. новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

02.12.2021 13:32
Чарговыя 502 чалавекі прайгралі барацьбу з Covid-19.
.
.pxhere.com/CC0 Public Domain

У Польшчы за мінулыя суткі было пацверджана 27356 выпадкаў каранавіруса, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска. Чыноўнік звярнуў увагу на зніжэнне колькасці новых заражэнняў прыкладна на 3%, у параўнанні з дадзенымі папярэдняга тыдня:

- Стабілізацыя ўжо мае сталы характар, гэта вынікае са статыстыкі. Сёння чарговы дзень, калі ў параўнанні з папярэднім тыднем не расце колькасць новых выпадкаў хваробы. На жаль, 502 чалавекі прайгралі барацьбу з Covid-19. Заклікаю ўсіх непрышпленых – прышчапіцца. Таксама звяртаюся да ўсіх, хто хварэе. Пацыенты звяртаюцца ў лякарні вельмі позна, пасля 5-6, а нават 10 дзён хваробы. Пры сімптомах хваробы абавязкова звяртаецеся да лекара!

У лякарнях па ўсёй Польшчы з дыягназам «каранавірус» лечыцца 21,5 тысяча пацыентаў.

iar/эж