Беларуская Служба

Беларускія службы вядуць дыверсійную дзейнасць на мяжы з Польшчай

04.12.2021 13:36
У ваколіцах Міхалова мелі месца неаднаразовыя пашкоджанні тэхнічнай агароджы, размешчанай у памежнай зоне.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Artur Reszko

Пра гэта распавяла ў суботу ў інтэрв'ю PAP прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска.

Калі польскія памежнікі рамантавалі агароджу, беларускія сілавікі сляпілі іх лазерамі і ліхтарамі. Такія дзеянні паўтараліся шэсць разоў на працягу некалькіх гадзін.

- Мы не заўважылі мігрантаў, якія пераходзілі праз пашкоджаную дамбу на тэрыторыю Польшчы. Гэта былі дыверсійныя дзеянні з боку Беларусі.

На ўчастку каля вёскі Чарэмха на польскі бок перайшлі 40 замежнікаў. Раней была прарэзана прыход у агароджы з калючага дроту. «Нелегальныя мігранты былі арыштаваныя польскімі службамі і вернутыя на лінію мяжы», — запэўніла прэс-сакратар.

Усяго за мінулыя суткі адбылося 62 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

За аказанне дапамогі былі затрыманыя 4 чалавекі: грамадзяне Украіны, грамадзянін Афганістана і грамадзянін Польшчы. «Паляк, жыхар Падляшскага ваяводства, перавозіў чатырох грамадзян Сірыі», — паведамляе Памежная ахова.

З пачатку года памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У лістападзе іх было 8,9 тысяч, у кастрычніку — 17,5 тысяч, у верасні — 7,7 тысяч, у жніўні — 3,5 тысячы.

ПР/юл