Беларуская Служба

У Польшчы сёння XXII Дзень дапамогі Касцёлу на Усходзе

05.12.2021 10:45
Акрамя малітвы, асабліва за мір, патрэбная матэрыяльная падтрымка.
.
.Himsan/pixabay.com/CC0

У Каталіцкім касцёле Польшчы сёння адбываецца XXII Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Акрамя малітвы, асабліва за мір, патрэбная матэрыяльная падтрымка, без якой многія праекты немагчыма выканаць – гаворыць ксёндз Лешэк Кшыжа, дырэктар бюро Дапамогі Касцёлу на Усходзе пры епіскапаце Польшчы.

-Напрыклад, у Львоўскай дыяцэзіі надалей ёсць мноства касцёлаў, якія трэба ратаваць ад канчатковага знішчэння. Часамі мы ў стане зрабіць толькі касметычныя працы, але мы хочам, каб храмы яшчэ пратрымаліся. Такіх касцёлаў мноства, амаль у кожнай вёсцы за польскай мяжой. Пэўна многія не ўдасца выратаваць, бо там няма парафіяльнай супольнасці.

Сродкі, сабраныя падчас сённяшняга збору, прызначаныя на дабрачыннасць, якая ў значнай ступені накіравана на дапамогу Украіне.

Летась падчас збору ўдалося сабраць звыш 2 мільёнаў злотых, дзякуючы чаму на Усходзе былі рэалізаваныя 224 праекты. Дапамога Касцёлу на Усходзе ахоплівае, між іншым, Беларусь, Эстонію, Украіну, Расію, Малдову, Арменію, Грузію, Казахстан і Таджыкістан. За ўсходняй мяжой Польшчы працуюць 940 святароў і законніц з Польшчы.

ав