Беларуская Служба

Польшча паспрабуе выраўнаваць гандлёвы дэфіцыт з Катарам

05.12.2021 14:48
У Досе прэзідэнт Польшчы ўдзельнічаў у 2-м польска-катарскім эканамічным круглым стале, які з'яўляецца часткай яго візіту ў гэтую краіну.
Анджэй Дуда ў Катары PAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Польшча паспрабуе выраўнаваць гандлёвы дэфіцыт з Катарам. У Досе прэзідэнт удзельнічаў у 2-м польска-катарскім эканамічным круглым стале, які з'яўляецца часткай яго візіту ў гэтую краіну.

Анджэй Дуда распавёў пра павелічэнне польскага экспарту ў Катар і прыцягненне катарскіх інвестыцый:

-Вартасць газу, пастаўленага ў мінулым годзе ў Польшчу, гэта больш за 500 млн долараў. У той час як поўны абарот паміж нашымі краінамі – гэта 630 млн долараў. Як бачна, дыспрапорцыя – велізарная. Я хачу, каб мы распачалі прынамсі шукаць магчымасці, каб дыспрапорцыі выраўняць.

Раней прэзідэнт Дуда размаўляў аб энергетычнай бяспецы з эмірам Катара шэйхам Тамімам бін Хамадам Аль-Тані, ён таксама сустрэўся з прэмʼер-міністрам краіны. Учора Анджэй Дуда наведаў газавы тэрмінал Рас-Лафан, адкуль газ адпраўляюць у Польшчу на танкерах.

ав

Польскі ўрад спрабуе абмежаваць наступствы інфляцыі і падрыхтаваў «антыінфляцыйны шчыт»

30.11.2021 15:38
Урад уводзіць кампенсацыю насельніцтву за рост цэнаў.