Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на новы закон аб СМІ

27.12.2021 17:11
Анджэй Дуда падкрэсліў, што новаўвядзенні выклікаюць сумневы, у прыватнасці, у святле Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Польшчай і ЗША.
Prezydent Andrzej Duda zawetował nowelizację ustawy medialnej
Prezydent Andrzej Duda zawetował nowelizację ustawy medialnejPAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наклаў вета на папраўку да Закону аб СМІ і зноў накіраваў яго ў Сейм. Палітык адзначыў, што польская інфармацыйная прастора патрабуе абароны ад манаполіі і замежнага ўплыву, але гэта павінна тычыцца суб'ектаў, якія хочуць увайсці на польскі рынак у будучыні.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што новаўвядзенні выклікаюць сумневы, у прыватнасці, у святле Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Польшчай і ЗША.

Накіроўваючы Закон аб СМІ ў Сейм, прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся да дэпутатаў з просьбай правесці канструктыўную дыскусію адносна прыняцця нарматыўна-прававых актаў, якія абмяжоўваюць прысутнасць замежных арганізацый на польскім медыярынку.

Нагадаем, паводле папраўкам да прынятага Сеймам Закона аб СМІ, замежныя кампаніі, якія знаходзяцца па-за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны, не маюць права трымаць кантрольны пакет акцый у польскіх СМІ. У прыватнасці, гэта тычыцца вядучага польскага апазіцыйнага тэлеканала TVN, якім валодае амерыканская кампаніі Discovery. Дадзеныя заканадўчыя змены ўжо выклікалі вострую рэакцыю афіцыйных асобаў ЗША, а тыдзень таму па ўсёй Польшчы пракаціліся масавыя акцыі пратэсту ў абарону свабоды слова і СМІ.

iar/pap/эж

Амбудсмэн Польшчы раскрытыкаваў новы закон аб СМІ

22.12.2021 12:06
«На мой погляд, закон у цяперашнім выглядзе не павінен уступаць у сілу».