Беларуская Служба

Памежная служба: Мігранты мяняюць тактыку незаконнага перасячэння мяжы

21.01.2022 19:31
За мінулыя суткі 56 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу, паведамілі польскія памежнікі.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Беларускія службы і мігранты выкарыстоўваюць новую тэхніку незаконнага перасячэння мяжы, паведаміла прэс-сакратар Польскай памежнай службы Анна Міхальска.

Паводле памежнікаў, да гэтай пары мігранты спачатку збіраліся ля агароджы, а потым разам напалі на функцыянераў, кідаючы ў іх камяні і бярвёны. Зараз іх спосаб дзеяння памяняўся.

«Цяпер яны ціха падыходзяць да мяжы, хутка пераразаюць канцэрціну і паасобку пераходзяць на польскі бок. Калі польскія функцыянеры пачынаюць іх лавіць, тады пачынаецца таксама калектыўная агрэсія з беларускага боку. У бок палякаў, як замежнікі, так і беларускія службы кідаюць камяні і бярвёны », – сказала Анна Міхальска.

Паводле яе, менавіта такая тактыка была зафіксаваная ноччу ля вёскі Чарэмха, дзе агароджу фарсіравалі 49 агрэсіўных замежнікаў – самі мужчыны. Усе яны былі затрыманыя і развернутыя на памежную лінію.

Памежная служба паведаміла, што за мінулыя суткі 56 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу.

Летась польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

PAP/аз

На Падляшшы паліцыя затрымала паляка, які перавозіў мігрантаў

16.01.2022 12:17
На Падляшшы паліцыя затрымала паляка, які на сваім аўтамабілі перавозіў мігрантаў, што  незаконна перасеклі мяжу. У аўтамабілі кур'ер вёз двух грамадзян Індыі.

Польскія памежнікі: 32 мігранты пры дапамозе беларусаў перарэзалі дрот і прарваліся ў Польшчу (відэа)

19.01.2022 11:36
Усіх мігрантаў неўзабаве затрымалі польскія вайскоўцы.

За суткі 56 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу

21.01.2022 14:28
Польская Памежная служба паведамляе, што ля Чарэмхы мяжу фарсіравала група з 49 агрэсіўных замежнікаў.