Беларуская Служба

Падчас размовы прэзідэнтаў Дуды і Зяленскага будзе закранацца таксама пытанне спынення транзіту грузу праз Украіну

21.01.2022 11:28
Нагадваем, Польшча – адзіная еўрапейская краіна, якую закранула такая бестэрміновая забарона з украінскага боку.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Igor2008 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Павел Шрот(Paweł Szrot) заявіў, што апрача галоўнай тэмы сустрэчы прэзідэнтаў Анджэя Дуды і Уладзіміра Зяленскага ў Вісле, якой з’яўляецца бяспека Украіны, будзе закранацца таксама пытанне перавозкі грузаў праз Украіну ў Польшчу:

- У адносінах паміж нашымі краінамі ёсць адна справа, якая патрабуе неадкладная вырашэння – гэта пытанне аўтамабільная і чыгуначнага транспарту. Згаданае пытанне таксама будзе закранацца падчас размовы.

Нагадваем, у канцы лістапада Украінская чыгунка ўвяла бестэрміновую забарону на прыём усіх грузаў, якія адпраўляюцца з трэціх краін у Польшчу. Прамыя прычыны забароны на транзіт тавараў чыгуначным транспартам у Польшчу праз Украіну невядомыя.

Кіеў аргументуе блакаду рамонтнымі работамі. Польшча – адзіная еўрапейская краіна, якую закранула такая бестэрміновая забарона.

Член праўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі Анджэй Альшэўскі заявіў, што забарона перапыняе міжнародныя ланцужкі паставак, якія вядуць праз Украіну ў Польшчу. Ён падкрэсліў, што спыненне транзіту, у тым ліку транспарту па Новым шаўковым шляху, з'яўляецца беспрэцэдэнтным рашэннем. На яго думку, блакада супярэчыць міжнароднай канвенцыі Пагаднення аб міжнародных чыгуначных грузавых перавозках і двухбаковым пагадненням у сферы чыгуначнага транспарту.

IAR/аз

Сёння пачынаюцца двухдзённыя перамовы прэзідэнтаў Польшчы і Украіны аб бяспецы ў рэгіёне

20.01.2022 08:16
Перамовы датычаць небяспекі ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.