Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць гадавіну Студзеньскага паўстання

22.01.2022 15:12
Студзеньскае паўстанне сфармавала тых, хто праз некалькі дзесяцігоддзяў змагаўся за незалежнасць Польшчы.
Stanisław Masłowski, Aresztowanie powstańca, 1910, Muzeum Narodowe w Warszawie
Stanisław Masłowski, Aresztowanie powstańca, 1910, Muzeum Narodowe w WarszawieDomena publiczna/CC0

159 гадоў таму пачалося паўстанне за незалежнасць Польшчы, якое польскія гісторыкі называюць студзеньскім, а беларускія – Паўстаннем Каліноўскага.

У Сувалках адзначаюць гадавіну паўстання. Па ініцыятыве дэпутатаў партыі «Права і справядлівасць», адзначэнне ўпершыню стала афіцыйным. У месцы, дзе вешалі паўстанцаў, усклалі кветкі і запалілі свечкі. Сувальшчына была падпарадкавана віленскаму губернатару Міхаілу Мураўёву, вядомаму як «вешальнік», з-за надзвычайнай жорсткасці падаўлення паўстання.

Студзеньскае паўстанне, хоць яно было асуджана на паразу з-за няроўнасці сілаў, сфармавала тых, хто праз некалькі дзесяцігоддзяў змагаўся за незалежнасць Польшчы. Новае пакаленне атрымала імпульс змагацца за свабоду.

IAR PR/нг