Беларуская Служба

Учора шэсць чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

23.01.2022 12:29
З пачатку гэтага бягучага года адбыліся больш за 800 спробаў нелегальна перасячэння польска-беларускай мяжы.
- .
Польска-беларуская мяжа.twitter.com/Straz_Graniczna

Учора шэсць чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведамляе ў Твітары, што на ўчастку мяжы ля вёскі Дубічы Царкаўныя, група з грамадзян Камеруна, Гвінеі, а таксама мігранты з Ганы і Кубы, рэзалі памежную агароджу з калючага дроту, перайшлі на польскі бок і былі затрыманыя.

Пасля поўначы на мяжы ля вёскі Чарэмха былі затрыманыя 11 грамадзян Іраку.

З пачатку бягучага года адбыліся больш за 800 спробаў нелегальна перасячэння польска-беларускай мяжы.

IAR / SG Twitter/ аз

За суткі 56 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу

21.01.2022 14:28
Польская Памежная служба паведамляе, што ля Чарэмхы мяжу фарсіравала група з 49 агрэсіўных замежнікаў.

Памежная служба: Мігранты мяняюць тактыку незаконнага перасячэння мяжы

21.01.2022 19:31
За мінулыя суткі 56 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу, паведамілі польскія памежнікі.