Беларуская Служба

Жаўнеры войскаў тэрытарыяльнай абароны аддаюць даніну памяці героям Арміі Краёвай

13.02.2022 12:02
80 гадоў таму Саюз узброенай барацьбы быў перайменаваны ў Армію Краёву.
      80-
На Ластавіцкіх могілках у Гданьску адзначылі 80-годдзе перайменавання Саюза ўзброенай барацьбы ў Армію Краёву PAP/Adam Warżawa

У рамках святкавання 80-годдзя перайменавання Саюза ўзброенай барацьбы ў Армію Краёву сёння пройдзе сімвалічная акцыя запальвання «агеньчыкаў памяці».

Марыя Калтуноўская з прэс-службы Войскаў тэрытарыяльнай абароны кажа, што такая акцыя — сімвалічная падзяка героям, якія змагаліся і загінулі за свабоду Радзімы:

-Мы паставім агеньчыкі памяці на магілах жаўнераў АК. Жаўнеры будуць запальваць агеньчыкі ў сваіх батальёнах, у сваіх мясцовасцях на месцах баёў, ці месцах, якія ўшаноўваюць памяць жаўнераў АК.

Войскі тэрытарыяльнай абароны ад самага пачатку прытрымліваюцца традыцыі Арміі Краёвай. Асобныя брыгады носяць імёны гераічных камандзіраў Арміі Краёвай, а самі салдаты часта падкрэсліваюць, што яны спадчыннікі традыцыі барацьбы за свабоду і дзяржаўную незалежнасць.