Беларуская Служба

80 гадоў таму паўстала Армія Краёва

14.02.2022 09:43
Найбуйнейшай узброенай аперацыяй Арміі Краёвай было Варшаўскае паўстанне, якое ўспыхнула 1 жніўня 1944, крывава здушанае нацыстамі са згоды Сталіна.
Uroczystości przy pomniku Armii Krajowej w Warszawie 14 lutego 2020 roku
Uroczystości przy pomniku Armii Krajowej w Warszawie 14 lutego 2020 rokuPAP/Tomasz Gzell

Армія Краёва была створана з любові да Польшчы, – заявіў кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі. Такім чынам ён спаслаўся на дэвіз 80-й гадавіны пераўтварэнні Саюзу ўзброенай барацьбы ў Армію Краёву. Гэты дэвіз, які абвяшчае «АК – з любові да Польшчы», віднеецца на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, на многіх будынках у Кракаве і іншых гарадах Польшчы:

-Без гэтай любові да Польшчы не было б гатовасці да самаахвяравання, да барацьбы. Людзі, якія ставілі на кон усё сваё жыццё, якія ішлі, каб змагацца з махінай зла, павінны былі беззапаветна любіць яе. Без гэтай любові Армія Краёва не нарадзілася б, а польскае падполле не магло бы змагацца за свабодную і суверэнную Польшчу.

Кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці таксама звярнуў увагу, што Армія Краёва «была народнай арміяй, якая выступіла супраць акупацыі, аб'яднаўшы больш за 400 тысяч байцоў. Гэта была найбуйнейшая падпольная армія ў сусветнай гісторыі«.

Найбуйнейшай узброенай аперацыяй Арміі Краёвай было Варшаўскае паўстанне, якое ўспыхнула 1 жніўня 1944, крывава здушанае нацыстамі са згоды Сталіна.

iar/эж

Гісторык: Варшаўскае паўстанне – гэта найвялікшая бітва польскай зброі падчас Другой сусветнай вайны

01.08.2021 13:18
Паводле палітычнага разліку Іосіфа Сталіна, было карысна знішчыць Варшаўскае паўстанне.

78 гадоў таму Армія Краёва здзейсніла замах на генерал-губернатара акупаванай Польшчы Ганса Франка

04.02.2022 22:23
Франк адказваў за ўсе злачынствы, якія здзяйснялі немцы ў генерал-губернатарстве.