Беларуская Служба

Дабрачынная арганізацыя Caritas Polska ладзіць акцыю дапамогі Украіне

23.02.2022 14:58
Найбольш неадкладныя патрэбы ўключаюць прадукты харчавання, сродкі гігіены.
   Caritas Polska.
Лагатып дабрачыннай арганізацыі Caritas Polska.Autorstwa Maria_Kaczynska_12_02_2008_(1).jpg: Archiwum Kancelarii Prezydenta RPderivative work: Fed4ev (talk) - Maria_Kaczynska_12_02_2008_(1).jpg, GFDL 1.2, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14918630

Дабрачынная арганізацыя Каталіцкага касцёла Caritas Polska запускае працэдуру аказання дапамогі Украіне. Арганізацыя ахвяравала 100 тыс злотых на бягучыя крызісныя дзеянні Украінскага аддзялення Caritas і аб’явіла збор сродкаў. Найбольш неадкладныя патрэбы ўключаюць прадукты харчавання, сродкі гігіены і аказанне элементарнай матэрыяльнай дапамогі, – кажа дырэктар Caritas Polska ксёндз Марцін Іжыцкі (Marcin Iżycki).

- Крызіс ва Украіне пашыраецца. Мы запусцілі спецыяльную акцыю дапамогі для Украіны. Мы ведаем, што трэба зрабіць, каб аказаць дапамогу, якая неабходная на дадзены момант. Мы ўжо перадалі 100 тыс. злотых украінскаму аддзяленню Caritas. І звяртаемся з просьбай падтрымаць нашых суседзяў.

Паводле звестак Caritas, з 17 лютага адбываюцца абстрэлы з боку прарасійскіх акупацыйных войскаў, якія парушаюць рэжым перамір'я на лініі судакранання ў Луганскай вобласці. 22 лютага расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну.

У Станіцы Луганскай на тэрыторыі, падкантрольнай украінскаму ўраду, пацярпеў мясцовы дзіцячы сад. Усіх дзяцей своечасова эвакуявалі. Пацярпела і камунальная інфраструктура – без электрычнасці засталася палова горада. Таксама была абстраляная вёска Верабʼёўка, якая знаходзіцца ў 16 км ад лініі канфлікту. Загінулых сярод мірнага насельніцтва на шчасце няма. Іншыя населеныя пункты, якія пацярпелі ад абстрэлу, – Марʼінка, Краснагораўка, Пяскі, Вадзянае. Некалькі мірных жыхароў атрымалі раненні.

IAR PR/нг