Беларуская Служба

Камісар ЕС па пытаннях аховы здароўя наведае КПП у Карчовай

07.03.2022 12:02
Мэта візіту ў Польшчы – дапамога дзецям, якія пацярпелі ў вайне і праходзяць лячэнне ў Польшчы.
K       .
Kамісар ЕС па пытаннях аховы здароўя Стэла Кірыякідэс.Autorstwa European Parliament from EU - Hearings: Hearings: Stella Kyriakides (Cyprus) - Health, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82774933

Сёння ў Польшчу прыбудзе камісар ЕС па пытаннях аховы здароўя Стэла Кірыякідэс. Прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Польшчы паведамляе, што мэта візіту – даведацца аб выкліках у сферы аховы здароўя, з якімі сутыкаюцца Польшча і Еўрасаюз у сувязі з расійскай вайной ва Украінe. У прыватнасці, гаворка ідзе пра дапамогу дзецям, якія пацярпелі ў гэтым канфлікце і праходзяць лячэнне ў Польшчы.

Камісар ЕС па пытаннях аховы здароўя наведае шпіталь у Жэшуве, які аказвае медыцынскія паслугі бежанцам з

Украіны, і прыёмны пункт у Млынах каля Карчовай у Падкарпацкім ваяводстве. Стэла Кірыякідэс таксама наведае памежны пераход у Карчовай.

IAR/аз

Польшча гатовая прыняць бежанцаў і параненых з Украіны

22.02.2022 14:17
Вайна на Украіне – гэта, канешне, самы дрэнны варыянт развіцця падзей, але неабходна падрыхтавацца да найгоршага.

Польшча пакрые выдаткі на медыцынскія паслугі ўцекачам з Украіны

28.02.2022 16:40
Правілы аказання медыцынскіх паслуг грамадзянам Украіны будуць ідэнтычныя правілам польскіх пацыентаў.