Беларуская Служба

Выстава «Шагал» у Нацыянальным музеі ў Варшаве

30.04.2022 17:37
16 твораў Марка Шагала прадстаўлены на новай выставе ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Wicepremier, minister kultury Piotr Gliński na otwarciu wystaw czasowych pt. Chagall i Stan rzeczy, w siedzibie Muzeum Narodowego w Warszawie.
Wicepremier, minister kultury Piotr Gliński na otwarciu wystaw czasowych pt. "Chagall" i "Stan rzeczy", w siedzibie Muzeum Narodowego w Warszawie.Фота: PAP/Mateusz Marek

Гэта адно з мерапрыемстваў да 160-годдзя Нацыянальнага музея ў Варшаве.

— Упершыню наведвальнікі могуць палюбавацца на 14 работ мастака, набытых восенню на аўкцыёне ў Швейцарыі, на розныя тэмы, — распавядае куратар выставы «Шагал» Ганна Маніцкая.

Гледачы знойдуць характэрныя матывы творчасці Шагала: біблейскія сцэны, букеты кветак, пранікненне свету мары мастака ў рэальнасць, Віцебск і Парыж, таксама згадваюцца дзяцінства мастака і яго каханне да жанчын.

Ганна Маніцкая падкрэслівае, што гэта была беспрэцэдэнтная пакупка ў гісторыі польскай музеялогіі, а таксама падзея на арт-рынку таксама ў Швейцарыі.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены дзве графікі з калекцыі музея.

Усе прадстаўленыя працы - гэта працы на папяровай аснове, якія спалучаюць розныя тэхнікі. Працы, набытыя музеем у 2021 годзе, з'яўляюцца ўзорамі сталай творчасці мастака. Яны былі створаны ў 1960-1970-я гады, у час росквіту малюнка і графікі ў Заходняй Еўропе.

У калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве на сённяшні дзень захоўваецца самая вялікая калекцыя твораў Шагала ў Польшчы.

Выстава будзе даступная для наведвальнікаў да 24 ліпеня.

IAR / вх