Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы заклікаў аднавіць міжнароднае расследаванне Катынскага расстрэлу

09.05.2022 15:31
«Расія і расяяне, я гэта кажу са шкадаваннем, паказалі свой сапраўдны твар, які бачылі тыя, каго забівалі ў Катыні; тое ж самае бачаць нявінныя мірныя жыхары – украінцы».
.       , . 9  2022 .
А. Дуда пдчас сустрэчы з Аб'яднаннем сем'яў Катыні, Варшава. 9 траўня 2022 г. Крыніца: PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што адказнасць за катынскае злачынства нясе савецкая ўлада. Польскі лідар дадаў, што цяперашняя ўлада Расіі лічыць сябе прадаўжальнікам той улады. Гэта, на думку прэзідэнта Дуды, азначае, што цяперашнюю Расію можна назваць пераемніцай Савецкага Саюза, таму ў гэтай сітуацыі польскі бок можа прад'явіць прэтэнзіі за Катынскае злачынства:

-Расія і расяяне, я гэта кажу са шкадаваннем, паказалі свой сапраўдны твар. Твар, які бачылі тыя, каго забівалі ў Катыні; сёння тое ж самае бачаць нявінныя мірныя жыхары – украінцы – забітыя расійскімі салдатамі. Гэта ўбачыў увесь свет.

Прэзідэнт Польшчы заклікаў міжнароднае правасуддзе распачаць чарговую спробу вызначэння адказных заявіла аб катынскае злачынства. 10 красавіка, у 12-ю гадавіну смаленскай авіякатастрофы Анджэй Дуда анансаваў, што ён прадставіць міжнародныя прававыя меры, накіраваныя на высвятленне Катынскага злачынства.

iar/эж