Беларуская Служба

З пачатку вайны ў Польшчы нарадзілася ў два разы больш украінскіх дзяцей, чым за такі ж час летась

10.05.2022 21:03
На сённяшні дзень украінкі, якія маюць дзяцей, у Польшчы могуць разлічваць на такія ж ільготы і дапамогу дзяржавы як і полькі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/paulaphoto

З пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны ў Польшчы нарадзілася ў два разы больш украінскіх дзяцей, чым за такі ж час мінулага году.

Так, з 24 лютага па красавік гэтага года на свет з'явілася 2 тыс. 510 дзяцей з украінскім грамадзянствам. У 2021 годзе гэтая колькасць складала 1 тыс. 90 чалавек. Для параўнання: за гэты ж перыяд сёлета нарадзілася каля 68 тыс. дзяцей з польскім грамадзянствам, а годам раней – каля 80 тыс. 100, звяртае ўвагу выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле дэмографаў, несумненнай прычынай росту нараджальнасці ўкраінскіх дзяцей у Польшчы зʼяўляецца вайна – цяжарныя жанчыны ўваходзяць у першую групу людзей, якія ратуюцца ад пагроз. Не толькі таму, каб мець магчымасць нарадзіць у нармальных умовах, але і для таго, каб мець гарантаваны догляд дзіцяці ў першыя месяцы яго жыцця.

На сённяшні дзень украінкі, якія маюць дзяцей, у Польшчы могуць разлічваць на такія ж ільготы і дапамогу дзяржавы як і полькі.

вс