Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Незалежная Беларусь – гэта нацыянальныя інтарэсы Польшчы

09.08.2022 12:12
 У другую гадавіну трагічных падзей жніўня 2020 г. у Варшаве адкрылася выстава «Бел-чырвона-белы».
  --, , 9  2022 .
Адкрыццё выставы «Бел-чырвона-белы», Варшава, 9 жніўня 2022 г. PAP/Paweł Supernak

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык заявіў, што незалежная Беларусь – гэта неад'емная частка нацыянальных польскіх інтарэсаў.

Два гады таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія былі нахабна сфальсіфікаваныя, што выклікала масавыя пратэсты па ўсёй краіне. У другую гадавіну гэтых трагічных падзей ў Варшаве адкрылася выстава «Бел-чырвона-белы».

Намеснік кіраўніка польскай дыпламатыі  Пётр Ваўжык падчас цырымоніі адкрыцця выставы падкрэсліў, што нельга забываць пра ўсіх, хто пратэставаў у Беларусі ў 2020 годзе:

-Мы павіны памятаць пра тых, хто тады сказаў «Не!» фальсіфікацыям і «Не!» паліцэйскаму рэжыму. Таксама мы не мае права забыць пра тых, хто зараз знаходзіцца ў турме. Міжнародная супольнасць прызнае вязнямі сумлення на гэты момант амаль 1300 чалавек.

Паводле афіцыйных вынікаў выбараў, Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў. Беларускае грамадства не прызнала гэтыя вынікі галасаванне, і па краіне пракацілася хваля пратэстаў. Гэта былі самыя масавыя дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі. Улады здушылі пратэсты гвалтам, загінулі як мінімум шэсць чалавек, каля 50 тысяч былі арыштаваныя, распачалася масавая міграцыя. Палітычныя рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.

iar/эж

Удзельніца пратэстаў: «Мы даб'емся Беларусі без Лукашэнкі»

11.08.2020 13:12
Палітолаг Руслан Шошын мяркуе, што рэжым Лукашэнкі перажывае наймацнейшы палітычны крызіс.

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

Актывіст: За мінулыя два гады мы страцілі ілюзіі, але зразумелі важнасць грамадзянскай супольнасці

08.08.2022 14:46
«Ініцыятыўныя і пасіянарныя людзі нават у эміграцыі працягваюць ствараць і калісьці гэта хлыне ў Беларусь».