Беларуская Служба

Пункты вакцынацыі замовілі больш за 540 тысяч доз вакцыны «Амікрон ВА.1»

16.09.2022 17:08
Кожны чалавек, старэйшы за 12 гадоў, які прайшоў поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 і бустэрную дозу, можа атрымаць чацвёртую дозу.
Ілюстрацыйны здымакфота: hedgehog94/Shutterstock

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што пункты вакцынацыі замовілі ў Дзяржаўным агенцтве стратэгічных рэзерваў больш за 540 тысяч доз вакцыны «Амікрон ВА.1». Пры гэтым яны паведамілі пра 456 тысяч свабодных тэрмінаў для вакцынацыі.

Паводле звестак міністэрства, на ўвядзенне другой бустэрнай дозы зарэгістраваліся больш за 40 тысяч чалавек, з іх каля 2 тысяч ужо прышчэпленыя.

З сённяшняга дня кожны чалавек, старэйшы за 12 гадоў, які прайшоў поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 і бустэрную дозу, можа атрымаць чацвёртую дозу. Прышчэпкі робяць новымі прэпаратамі, якія ўлічваюць варыянт амікрон.

IAR PR/нг