Беларуская Служба

У пятніцу з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 44 чалавекі

17.09.2022 09:32
У ліпені і жніўні Памежная ахова зафіксавала каля 900 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Польшчы з Беларуссю, а з пачатку верасня – каля 500.
-
Польска-беларуская мяжафота: Памежная служба

У пятніцу ў Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 44 чалавекі – паведаміла ў суботу Памежная служба. Пяцёра з іх спрабавалі прайсці праз агароджу, але пасля прыбыцця польскіх патрулёў сышлі ў бок Беларусі. Былі таксама чарговыя спробы перасекчы мяжу праз вадаёмы.

Памежная служба паведаміла ў Twitter, што 26 мігрантаў з Афганістана, Ірана і Сірыі хацелі ў пятніцу патрапіць у Польшчу праз поймы рэк. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках мяжы, якія ахоўваюцца заставамі памежнай службы ў Крынках і Міхалове.

У ліпені і жніўні Памежная ахова зафіксавала каля 900 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Польшчы з Беларуссю, а з пачатку верасня – каля 500.

На мяжы працягваюцца работы па ўстаноўцы электронных сродкаў аховы. Першыя кіламетры павінны быць гатовы на мяжы верасня і кастрычніка.

ав