Беларуская Служба

А. Дуда ў 83-ю гадавіну агрэсіі СССР супраць Польшчы: Імперская Расія зноў імкнецца да экспансіі

17.09.2022 11:31
«Незалежнасць краінаў нашага рэгіёну заўсёды была соллю ў воку расійскіх імперыялістаў».
Анджэй Дуда PAP/Przemysław Piątkowski

У 83-ю гадавіну агрэсіі СССР супраць Польшчы прэзідэнт Анджэй Дуда напісаў, што сёння для народаў нашага рэгіёну няма сумневу ў тым, што імперская Расія зноў імкнецца да экспансіі ў іншых краінах.

У артыкуле, апублікаваным у сусветнай прэсе, прэзідэнт падкрэсліў, што «дата агрэсіі Савецкага Саюза супраць Польшчы – 17 верасня 1939 года – не так шырока вядома на Захадзе. Таму я лічу, што пра гэта таксама неабходна пастаянна нагадваць пра гэту падзею, якая вырашыла лёс маёй Радзімы, як і іншых краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – і на ўсё наступнае паўстагоддзе, бо калі сёння мы, палякі і іншыя народы нашага краю, часта сцвярджаем, што ведаем Расію і разумеем яе імперскую матывацыю лепш, чым Захад, то мы гаворым так менавіта таму, што ў нас ёсць гістарычны вопыт, сімвалізаваны 17 верасня».

Анджэй Дуда піша, што найважнейшым наступствам пакту для польскай нацыі была сумесная ліквідацыя незалежнай польскай дзяржавы і падзел тэрыторыі паміж двума акупантамі: нацысцкай Германіяй і камуністычнай Расіяй.

Анджэй Дуда дадае, што «незалежнасць краінаў нашага рэгіёну заўсёды была соллю ў воку расійскіх імперыялістаў».

ав

17 верасня 1939 года - позірк гісторыка

17.09.2022 07:03
17 верасня інакш ацэньвае Варшава, інакш – Мінск. 

Напярэдані 17 верасня ў Беластоку размаўлялі пра савецкую агрэсію супраць Польшчы ў 1939 годзе

17.09.2022 08:02
Напярэдадні 17 верасня чарговая сустрэча гістарычнага клубу Beer&History ў Беластоку была прысвечаная менавіта тым падзеям.