Беларуская Служба

Маршы за жыццё пройдуць у 80 гарадах Польшчы

18.09.2022 09:31
Сёлета мерапрыемствы навязваюць да сужонства, паведамляюць арганізатары.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў 17-ы раз па вуліцах Варшавы пройдзе Нацыянальны «Марш за жыццё». Да мерапрыемства далучаецца больш за 80 польскіх гарадоў, якія хочуць падкрэсліць каштоўнасць чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

Сёлета мерапрыемствы праходзяць пад лозунгам: «І я табе прысягаю», кажа каардынатар маршаў з Цэнтру жыцця і сям’і Павел Аздоба(Paweł Ozdoba):

- Ён навязвае да сужонства – настолькі важнага і неабходнага інстытута, які з’яўляецца падмуркам нашага грамадскага і сямейнага парадку, і які ўпісаны ў культурны код палякаў.

Агульнанацыянальны «Марш за жыццё» ў Варшаве пачнецца ў 11.00 канцэртам на Замкавай плошчы. Затым ён пройдзе па вуліцы Кракаўскае перадмесце да базілікі Святога Крыжа, дзе адбудзецца святая Імша.

IAR /аз