Беларуская Служба

Польскія памежнікі: Учора з Украіны ў Польшчу прыбылі больш за 28 тысяч украінцаў

18.09.2022 11:33
Учора ў адваротным кірунку – з Польшчы ва Украіну – з’ехалі 28 тысяч 700 чалавек.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna/

Учора з Украіны ў Польшчу прыбылі 28 тысяч 100 чалавек, сёння да 7.00 раніцы польскія памежныя кантралёры аформілі яшчэ 7 тысяч 900 чалавек, паведаміла Памежная служба Польшчы.

З 24 лютага, гэта значыць з дня ўварвання Расіі ва Украіну, у Польшчу прыехалі агулам 6 мільёнаў 366 тысяч чалавек.

Учора ў адваротным кірунку – з Польшчы ва Украіну – з’ехалі 28 тысяч 700 чалавек, а агулам з 24 лютага – больш за 4 мільёны 587 чалавек.

IAR /аз

У пятніцу з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 44 чалавекі

17.09.2022 09:32
У ліпені і жніўні Памежная ахова зафіксавала каля 900 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Польшчы з Беларуссю, а з пачатку верасня – каля 500.