Беларуская Служба

Агнешка Смачыньска атрымала «Залатыя львы» на кінафестывалі ў Гдыні

18.09.2022 14:02
Фільм «The Silent Twins» распавядае гісторыю чарнаскурых блізнят, якія спынілі камунікаваць са светам.
Агнешка Смачыньска PAP/Adam Warżawa

«The Silent Twins» ( бел.«Маўклівыя блізняты») – фільм рэжысёркі Агнешкі Смачыньскай атрымаў «Залатыя львы» – галоўны прыз за найлепшы фільм 47-га Фестывалю польскага кіно ў Гдыні. Фільм расказвае пра жыццё Джун і Джэніфер Гібанс – чарнаскурых блізнят, якія, будучы дзецьмі спынілі камунікаваць са светам і ў адзіноце свайго пакоя, пісалі кнігі, вершы і малявалі. Агнешка Смачыньска (Agnieszka Smoczyńśka) не хавала радасці з перамогі:

- Гэты прыз мае вялікае значэнне, бо яго атрымалі ўсе асобы, якія працавалі над згаданым фільмам. Гэта вялікая радасць і эмоцыі.

«Сярэбраных ільвоў» за фільм «Філіп» атрымаў рэжысёр Міхал Квяціньскі, у намінацыі «Рэжысура» перамог Яцэк Блавут за пастаноўку фільма «Арол. Апошні патруль», Яцэк Люзіньскі і Шымон Аўгустыньскі атрымалі ўзнагароды за сцэнар да фільма «Сюбук». Прыз за галоўную жаночую ролю ў фільме «Жанчына на даху» атрымала Дарота Памыкала, а за галоўную мужчынскую – Пётр Траян за ролю ў фільме «Джоні».

IAR/аз