Беларуская Служба

МЗС Польшчы раіць адмовіцца ад любых паездак у Расійскую Федэрацыю

28.09.2022 09:58
Любыя паездкі ў РФ, у тым ліку ў службовых мэтах і па неадкладных сямейных справах, не рэкамендуюцца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jackmac34/CC0 Public Domain

МЗС Польшчы раіць адмовіцца ад любых паездак у Расійскую Федэрацыю ў сувязі з вайной ва Украіне і прызнаннем Польшчы ўладамі РФ недружалюбнай дзяржавай, падкрэслілі ў аўторак у МЗС.

У МЗС адзначылі, што любыя паездкі ў Расійскую Федэрацыю, у тым ліку ў службовых мэтах і па неадкладных сямейных справах, не рэкамендуюцца.

«Звяртаем увагу на прыпыненне прамых авіязносін паміж Польшчай і Расіяй і вельмі абмежаваныя магчымасці паездак у і з Польшчы, адсутнасць або вельмі абмежаваны доступ да фінансавых сродкаў (напрыклад, немагчымасць выкарыстання польскіх плацежных карт), а таксама дзейнасць мясцовых службаў, такая як адвольныя арышты, вобшукі мабільных тэлефонаў і патэнцыйная немагчымасць выезду з Расіі ў выпадку падвойнага грамадзянства», – пералічвае Міністэрства замежных спраў.

Там нагадваць, што з-за значнага скарачэння колькасці польскага дыпламатычнага і консульскага персаналу ў Расіі магчымасці аказання непасрэднай консульскай дапамогі польскім грамадзянам вельмі абмежаваныя.

«У выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі з бяспекай, закрыцця мяжы або іншых непрадбачаных сітуацый эвакуацыя можа быць істотна ўскладненай або нават немагчымай. Рэкамендуем сачыць за аб'явамі на сайце Міністэрства і на сайтах польскіх прадстаўніцтваў у Расіі і паведамляць аб вашым знаходжанні ў сістэме «Адысей». Тым, хто застаецца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, мы рэкамендуем пакінуць яе тэрыторыю даступнымі камерцыйнымі і прыватнымі сродкамі», – падкрэслівае польскае МЗС.

Такія ж рэкамендацыі сваім грамадзянам выдалі, між іншым, Балгарыя і Эстонія.

ав