Беларуская Служба

Амбасадар Расіі ў Польшчы выкліканы ў польскае МЗС

03.10.2022 11:11
Прычына – тое, што здарылася на мінулым тыдні.
Амбасада Расіі ў Варшавефота: shutterstock.com/Irina Borsuchenko

Амбасадар Расіі ў Польшчы Сяргей Андрэеў выкліканы (на 11.00) у МЗС. Прэс-сакратар міністэрства Лукаш Ясіна патлумачыў, што на падобны крок рашыліся ўсе краіны Еўразвязу.

- Усе краіны Еўрапейскага Звязу выклікаюць у свае МЗС расійскіх амбасадараў. Мы таксама. Прычына – тое, што здарылася на мінулым тыдні. Па-першае – нелегальная анексія акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Па-другое – пагрозы ў адносінах міру на Зямлі, якія гучалі з боку Пуціна і яго дзяржавы на мінулым тыдні.

У пятніцу Уладзімір Пуцін заявіў аб уключэнні ў склад Расіі чатырох украінскіх абласцей – Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай. Раней у гэтых раёнах праходзілі псеўдарэферэндумы. Краіны ЕЗ, у тым ліку Польшча, заявілі, што не прызнаюць незаконнага рашэння Крамля.

IAR PR/нг