Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы будуць павышаць кваліфікацыі ў Польшчы

13.10.2022 15:31
Да 15 тысяч украінскіх вайскоўцаў могуць прайсці навучанне абароне ад кібератак, зброі масавага знішчэння, супрацьпаветранай абароны і медыцынскай службе ў краінах ЕС.
Міністр абароны Марыюш БлашчакPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Віцэ-прэм’ер, міністр абароны Марыюш Блашчак пацвердзіў інфармацыю Польскага радыё, што ў Польшчы будзе размешчаны штаб місіі ЕС па навучанні ўкраінскай арміі. Пра рашэнне амбасадараў краінаў-сябраў паведаміла сёння брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.

– Таксама ў Польшчы будзе арганізавана місія Еўрасаюза ў справе навучання ўкраінцаў. Камандаванне, важнае аператыўнае камандаванне, хутка будзе ў Польшчы – сказаў кіраўнік Мінабароны.

Мяркуецца, што да 15 тысяч украінскіх вайскоўцаў могуць прайсці навучанне абароне ад кібератак, зброі масавага знішчэння, супрацьпаветранай абароны і медыцынскай службе ў краінах ЕС.

Кіраваць усёй місіяй на аператыўным узроўні будзе польскае камандаванне. Таксама будзе нямецкі філіял, але гэты штаб будзе адказваць толькі за навучанне ў Германіі. Пра стварэнне трэніровачнай місіі Еўрасаюзу для ўкраінскага войска гаварылася даўно, яшчэ да нападу Расіі на Украіну.

У пачатку года Украіна звярнулася да Еўрасаюза з просьбай накіраваць ваенных экспертаў. У той час ідэю падтрымала большасць краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У сваю чаргу Германія, Італія, Грэцыя і Кіпр выступілі супраць, мяркуючы, што такая еўрапейская місія прывядзе да эскалацыі напружанасці ў адносінах ЕС з Расіяй.

Цяпер тэма вярнулася і была дасягнута згода. Навучальная місія Еўрасаюза будзе праводзіцца ў суседніх з Украінай краінах.

ав

Украінскі народ - сярод лаўрэатаў сёлетняй прэміі імя Андрэя Сахарава

13.10.2022 14:36
Дэпутаты Еўрапарламента абралі актывіста «WikiLeaks» Джуліяна Асанжа, украінскі народ і калумбійскую Камісію праўды.

Рэзалюцыі аб прызнанні Расіі тэрарыстычнай дзяржавай не будзе

13.10.2022 16:36
Супраць выступілі сацыялісты, лібералы, зялёныя і камуністы.