Рэзалюцыі Еўрапарламента аб прызнанні Расеі тэрарыстычнай дзяржавай не будзе. Як паведамляе брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пломэцка, прапанову кансерватыўнай групы ўчора адхіліла большасць фракцыяў. Супраць выступілі сацыялісты, лібералы, зялёныя і камуністы.
У падрыхтаваным еўрапейскімі кансерватарамі прапанове рэзалюцыі гаворыцца, што краіны-члены і Еўрасаюз павінны неадкладна прызнаць Расійскую Федэрацыю дзяржавай-спонсарам тэрарызму.
Дэпутат Еўрапарламента Косма Златоўскі, які паведаміў у Twitter аб подпісах, сабраных пад прапановай рэзалюцыі, указаў на нядаўнія расійскія атакі на грамадзянскія аб'екты і ваенныя злачынствы ў Бучы і Ірпені.
У дакуменце нагадваецца, што з такімі заклікамі да міжнароднай супольнасці выступілі прадстаўнікі ўрада і парламента Украіны. У ім таксама пісалася, што Расія распаўсюджвае тэрор па ўсім свеце, фінансуючы сеткі наймітаў, такія як група Вагнера, і што яна неаднаразова падтрымлівала акты міжнароднага тэрарызму.
ав