Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі: Рашэнні, прынятыя на саміце ЕС, з'яўляюцца вялікім поспехам Польшчы

21.10.2022 13:04
Кіраўнік урада сказаў, што «галоўнай праблемай ва ўсёй Еўропе сёння зʼяўляюцца вельмі высокія цэны на энергію, атрыманую з газу, але і з іншых носьбітаў».
Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

-Увесь комплекс пытанняў, звязаных з энергетычнай палітыкай: кошты, аслабленне іх негатыўнага ўплыву на ўнутраныя рынкі, эканоміка і беспрацоўе – усё гэта было ўключана ў заключныя высновы саміту ЕС і гэта вялікі поспех Польшчы, – падкрэсліў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнік урада сказаў, што «галоўнай праблемай ва ўсёй Еўропе сёння зʼяўляюцца вельмі высокія цэны на энергію, атрыманую з газу, але і з іншых носьбітаў». «Гэтыя цэны на энерганосьбіты выліваюцца ў вялікія эканамічныя праблемы», – дадаў ён.

Маравецкі прызнаў, што перамовы лідараў ЕС працягваліся доўга і скончыліся ўначы. – -Мы скончылі добрымі для Польшчы высновамі – такімі, якіх чакалі, пра якія я казаў, – падкрэсліў ён. – Гэта ў першую чаргу дамоўленасці аб максімальнай цане газу, якая рэалізуецца праз г.зв цэнавы калідор, – адзначыў ён, дадаўшы, што дэталі павінны быць выпрацаваны Міністрамі энергетыкі ЕС у бліжэйшыя тыдні.

Маравецкі адзначыў, што гаворка таксама ішла аб уплыве Расіі на цэны на энерганосьбіты і эканамічную сітуацыю. – Тут я ўказаў на рызыкі на фінансавых рынках, рызыкі рознага роду спекуляцый, – сказаў ён. Ён адзначыў, што Польшча ўжо некалькі месяцаў гаворыць пра стварэнне механізмаў прадухілення спекуляцый, што знайшло адлюстраванне і ў высновах саміту.

Як дадаў кіраўнік польскага ўраду, «увесь гэты комплекс пытанняў, звязаных з энергетычнай палітыкай, цэнамі, паслабленнем іх негатыўнага ўплыву на ўнутраныя рынкі, на эканоміку, на беспрацоўе – усё гэта ўключана ў заключэнні і гэта вялікі поспех для Польшчы».

ав

Другі дзень саміту Еўрапейскай рады ў Бруселі пройдзе пад знакам размоваў аб наступствах вайны ва Украіне

21.10.2022 08:53
Гаворка ідзе пра працяг падтрымкі ўладаў у Кіеве і санкцыях супраць Расіі і Беларусі.