Беларуская Служба

11 лістапада стартуе дабрачынная акцыя «Паляк з сэрцам»

08.11.2022 15:56
Падтрымка будзе аказана палякам з Украіны, Беларусі і Літвы.
.
..

Дапамога палякам, якія жывуць на былых польскіх тэрыторыях, гэтак званых Крэсах, гэта галоўная мэта дабрачыннай кампаніі «Паляк з сэрцам», пяты выпуск якой распачнецца 11 лістапада.

Падтрымка будзе аказана палякам з Украіны, Беларусі і Літвы. Мартына Гелета з Таварыства каталіцкай моладзі кажа, што асноўная частка збору адбудзецца на вуліцах польскіх гарадоў.

Грошы будуць збіраць валанцёры. Да 20 лістапада ў спецыяльна адведзеных пунктах многіх гарадоў таксама можна будзе здаць прадукты харчавання з працяглым тэрмінам захоўвання, мыйныя сродкі, школьныя прыналежнасці і многае іншае. «Заахвочваем таксама дапамагаць малітвай», – дадае Мартына Гелета.

Пра неабходнасць дапамогі палякам, якія жывуць на Усходзе, гаварыла сенатар Марыя Коц, пад патранатам якой праходзіць кампаніі «Паляк з сэрцам». «Узровень жыцця ва Украіне і ў Беларусі іншы, чым у Польшчы, і вайна закранула ўсіх, не толькі там, дзе ідуць ваенныя дзеянні, акрамя таго ідзе зіма, патрэбы вялікія, далучайцеся да акцыі», – заклікала яна.

У гэтым годзе частка сродкаў таксама будзе перададзена на арганізацыю паездкі малазабяспечаных маладых людзей на Сусветныя дні моладзі ў Лісабон.

Падтрымаць акцыю можна таксама даслаўшы смс-паведамленне з тэкстам KRESY на нумар 72052 (2,46 злотых з ПДВ).

У папярэднім выданні больш за дзвесце маладых валанцёраў з усёй Польшчы сабралі больш за 100 тысяч злотых.

ав