Беларуская Служба

У Польшчы павялічваецца рознічны тавараабарот

06.01.2023 13:12
Тавараабарот у Польшчы павялічыўся ў лістападзе на 5,7% у гадавым вымярэнні
Prezes NBP: na koniec roku inflacja będzie jednocyfrowa
Prezes NBP: na koniec roku inflacja będzie jednocyfrowaShutterstock/Michaelvbg

Рознічны тавараабарот у Польшчы павялічыўся ў лістападзе на 5,7% у гадавым вымярэнні, пасля росту на 5,5% у кастрычніку, паведамляе Еўрастат. У месячным вылічэнні продаж павялічыўся на 2,6%.

Дадзеныя Еўрастату таксама ўключаюць найменшыя кампаніі з менш чым 10 супрацоўнікамі, гэта значыць у дадзеным выпадку невялікія сямейныя крамы, але не ўключаюць продажы аўтамабіляў.

Нагадаем, паводле апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у лістападзе ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,1%, то бок заставаўся на ўзроўні кастрычніка. Адметна, што паводле Еўрастату ў лістападзе сярэдняе беспрацоўе па ЕЗ склала 6%, а па зоне еўра – 6,6%.

pap/эж


Rzeczpospolita: Еўра замест злотага. Гэта павінна быць зроблена не пазней за 2030 год

02.01.2023 16:35
У апошнія гады ўласная манетарная палітыка перастала быць актывам.