Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала вернікаў усходняга абраду з Нараджэннем Хрыстовым

06.01.2023 17:03
«Жадаем вам, каб сумеснае, традыцыйнае святкаванне сёлетняга Божага Нараджэння ўмацавала веру ў перамогу дабра над злом».
Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала вернікаў усходняга абраду з Нараджэннем Хрыстовым Крыніца: KPRP

Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала вернікаў усходняга абраду з Калядамі і Новым годам. Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзер-Дуда найперш пажадалі міру. «Каляднае пасланне абвяшчае мір людзям добрай волі. Няхай гэта выконваецца па ўсёй Польшчы і за ўсходняй мяжой нашай Бацькаўшчыны, асабліва ва Украіне», – падкрэслілі прэзідэнт і першая дама Польшчы.

«Жадаем вам, каб сумеснае, традыцыйнае святкаванне сёлетняга Божага Нараджэння ўмацавала веру ў перамогу дабра над злом», – гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнцкая пара таксама пажадала ўсім здароўя, вясёлых святаў, поўных радасці і надзеі.

«Няхай Божае Дзіця добраславіць усіх у патрэбе, а таксама тых, хто дапамагае ахвярам вайны», – падкрэслілі Анджэй Дуда і Агата Корнгаўзер-Дуда.

iar/эж