Беларуская Служба

Польская кампанія PESA пачала рэалізацыю кантракту, датычнага паставак Чэшскай чыгунцы 76 сучасных дызель-цягнікоў PESA 847

24.01.2023 20:12
Транспартныя сродкі PESA працуюць у шматлікіх краінах, сярод іншага, і на лініях Беларускай чыгункі.
- PESA 847,    PESA
Дызель-цягнік PESA 847, пабудаваны польскай кампаніяй PESA для Чэшскай чыгункіфота: PESA

Польская кампанія PESA пачала рэалізацыю кантракту, датычнага паставак Чэшскай чыгунцы 76 сучасных дызель-цягнікоў PESA 847, якія будуць эксплуатавацца на мясцовых лініях. У аўторак, 24 студзеня, першы цягнік адпраўлены заказчыку. Чэшская чыгунка не выключае, што кантракт можа быць павялічаны да 160 дызель-цягнікоў. За 76 паяздоў польскі канцэрн атрымае больш за 245 млн 630 тыс. еўра.

Дызель-цягнік пабудаваны на цалкам новай платформе Regio160, распрацаванай інжынерамі PESA.

PESA – польскі канцэрн, распрацоўшчык і вытворца рэйкавага транспарту са штаб-кватэрай у горадзе Быдгашч (цэнтральная Польшча). Фірма вырабляе і рамантуе лакаматывы, дызель- і электрацягнікі, вагоны і трамваі. Транспартныя сродкі з Быдгашчы працуюць у шматлікіх краінах, сярод іншага, і на лініях Беларускай чыгункі.

вс