Беларуская Служба

Банкі сталі менш крэдытаваць прадпрымальнікаў

31.01.2023 17:21
На працягу 2022 года банкі выдавалі менш крэдытаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ва ўсіх сектарах эканомікі.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Dmitriy z Pixabay/CC0

У снежні 2022 года ў параўнанні са снежнем 2021 года банкі выдалі прадпрымальнікам менш крэдытаў у колькасным і вартасным выражэнні, паведамілі ў Бюро крэдытнай інфармацыі (БІК). Больш за ўсё скарацілася колькасць крэдытаў, выдадзеных прадпрыемствам гандлю і вытворчасці.

У снежні 2022 года ў параўнанні са снежнем 2021 года банкамі прадстаўлена 14,2% меншая колькасць крэдытаў для прадпрымальнікаў і на 20% менш у вартасным выражэнні, - паведамляе БІК.

Дадаецца, што ў лічбавым выражэнні банкі прадставілі на 50,4 % менш інвестыцыйных крэдытаў і на 14,1% менш крэдытаў на абаротныя сродкі.

Паводле звестак БІК, у снежні 2022 года найбольшае зніжэнне колькасці выдадзеных крэдытаў датычылася фінансавання гандлю (-16,8%) і вытворчасці (-16,2%).

Найбольшая адмоўная дынаміка зафіксавана што да крэдытаў, выдадзеных будаўнічым арганізацыям (-25,6%) і арганізацыям сферы паслуг (-20,9%).

PAP/юл