Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы стартавала латарэя ў рамках праграмы «Прафілактыка 40 плюс»

01.02.2023 11:01
Можна выйграць ваўчары на розныя віды спартыўных заняткаў і экскурсіі, ровары, бегавыя дарожкі і г.д.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Польшчы стартавала латарэя ў рамках праграмы Міністэрства аховы здароўя «Прафілактыка 40 плюс», якая заахвочвае палякаў рабіць медыцынскія агляды. Падчас пандэміі доступ да медыцынскай дапамогі і аналізаў быў абмежаваны, таму цяпер так важна кампенсаваць гэты час і праходзіць прафілактычныя агляды, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч.

У рамках латарэі можна выйграць, ваўчары на розныя віды спартыўных заняткаў і экскурсіі, ровары, бегавыя дарожкі і прыборы, якія дапамогуць рыхтаваць здаровую ежу.

Латарэйны білет можна атрымаць ужо за само запаўненне анкеты для ўдзелу ў праграме, напрыклад, праз інтэрнэт-акаўнт пацыента.

У рамках латарэі запланавана шэсць розыгрышаў – першы адбудзецца 15 лютага, а апошні – 7 чэрвеня бягучага года.

Прызавы фонд латарэі складае 3,5 мільёна злотых. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на: gov.pl/profilaktyka, podajdalejzdrowie.pl.

IAR/аз