Беларуская Служба

Палякі запусцілі на поўдні Польшчы новы трубаправод

01.02.2023 16:27
Труба «Баронаў-Тшэбіня» зможа пастаўляць у Сілезію і Малапольшчу да 1,5 млн кубаметраў паліва ў год.
 PKN Orlen
Старшыня PKN Orlen Даніэль АбайцекPAP/Tomasz Gzell

Кампаніі PKN Orlen і PERN запусцілі паліўны трубаправод «Баронаў-Тшэбіня»(Boronów-Trzebinia), які зможа пастаўляць 1,5 млн кубаметраў паліва ў год. Прадстаўнікі абедзвюх кампаній падкрэсліваюць, што новапабудаваны трубаправод, даўжынёй 97 кіламетраў, павялічыць бяспеку, стабільнасць і хуткасць паставак дызельнага і бензінавага паліва кліентам у Сілезіі і Малапольшчы. Акрамя таго пашыраецца таксама тэрмінал у Тшэбіні, што дазволіць павялічыць яго ёмістасць для захоўвання.

Старшыня PKN Orlen Даніэль Абайцек(Daniel Obajtek) звярнуў увагу на стратэгічнае значэнне інвестыцый:

- Згаданая інвестыцыя – гэта больш за 200 мільёнаў злотых, амаль 100 кіламетраў трубы і выдатная супраца з муніцыпалітэтамі – гарадамі і гмінамі.

Будаўніцтва трубы пачалося ў 2021 годзе, у рамках праграмы «Польская энергетычная палітыка да 2040 года» і каштавала больш за 200 мільёнаў злотых (больш за 42,5 мільёна еўра).

IAR/аз

У Кракаве ўзнікне буйная інвестыцыя ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства

31.01.2023 09:05
Новая трамвайная лінія ў Кракаве павінна быць здадзеная ў эксплуатацыю ў 2025 годзе.

Летась польская эканоміка вырасла на 4,9 працэнта

31.01.2023 14:01
Паводле экспертаў, эканамічны рост пачне паскарацца толькі ў канцы чацвёртага квартала.