Беларуская Служба

МЗС: Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Анджэя Пачобута

08.02.2023 15:20
Міністэрства замежных справаў РП напісала заяву з нагоды прысуду для Анджэя Пачобута.
Gmach Ministerstwa Spraw Zagranicznych w Warszawie
Gmach Ministerstwa Spraw Zagranicznych w WarszawieMOZCO Mateusz Szymański/ Shutterstock

У заяве гаворыцца, што МЗС з найвялікшым абурэннем прыняло інфармацыю пра рашэнне гродзенскага суда, які прысудзіў аднаго з лідараў Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі.

«Палітычна матываваны паказальны суд і сённяшні прысуд з'яўляюцца яскравым сведчаннем антыпольскіх дзеянняў беларускіх уладаў. Мы асуджаем несправядлівы прысуд, вынесены судом аўтарытарнай дзяржавы. Анджэй Пачобут – польскі і беларускі патрыёт. Мы за ім».

Польскі МЗС сцвярджаае, што сістэмная дыскрымінацыя польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, якая цягнецца шмат гадоў, завяршылася сёння скандальным шматгадовым турэмным прысудам арыштаванаму амаль два гады таму польскаму актывісту. Мы не згодныя з выкарыстаннем палякаў, якія жывуць у Беларусі, у якасці палітычных закладнікаў.

«Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Анджэя Пачобута, а таксама іншых актывістаў Саюза палякаў, у тым ліку Анжалікі Борыс, і ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі».

Польшча ў чарговы раз запатрабавала ад беларускіх уладаў выконваць дзеючыя нормы міжнароднага права і двухбаковых пагадненняў. І заклікала спыніць дзеянні, накіраваныя супраць польскай нацыянальнай меншасці.

яс