Беларуская Служба

Радыёп'еса Тэатра Польскага радыё «To Słowo» атрымала ўзнагароду Бі-Бі-Сі за найлепшы еўрапейскі радыёспектакль

25.03.2024 08:05
Радыёпʼеса Тэатра Польскага радыё «To Słowo» («Гэтае слова») Марты Рэбзда ў пастаноўцы Вальдэмара Мадэстовіча атрымала прэмію BBC Audio Drama Awards за найлепшы еўрапейскі радыёспектакль.
Marta Rebzda
Marta RebzdaCezary Piwowarski/Polskie Radio

У п'есе распавядаецца пра перасяленне дзяцей з Замойшчыны падчас нямецкай акупацыі і незвычайную ролю Ружы і Яна Замойскіх, якія выратавалі 460 дзяцей з нацысцкага лагера ў Звежыньцу.

Рэжысёр Вальдэмар Мадэстовіч падкрэсліў, што ўзнагарода – гэта вялікі гонар і радасць.

«Гэта шакавальная гісторыя з часоў Другой сусветнай вайны, і я думаю, што гэта, верагодна, было вырашальным, бо праблема перамешчаных асобаў, праблема вайны ўсё яшчэ прысутнічае, яна ўсё яшчэ пераследуе нас, і гэтыя адсылкі да сённяшняга дня відавочныя. Я вельмі, вельмі рады, што гэта было ацэнена BBC», – сказаў Вальдэмар Мадэстовіч.

Узнагароды былі створаны BBC Radio для прызнання дасканаласці ў радыёіндустрыі, асабліва ў аўдыядраме. У склад журы ўваходзяць асобы са свету радыё, акторскага мастацтва, тэатра і літаратуры. Летась на гэтую прэстыжную прэмію была вылучана яшчэ адна радыёпʼеса Марты Рэбзда «Дазвольце расказаць» у пастаноўцы Вальдэмара Мадэстовіча.

Радыёпʼеса «Гэтае слова» ўжо дабілася першага поспеху – летась на UK International Audio Drama Festival у брытанскім Кентэрберы яна атрымала першую прэмію. У радыёспектаклі аўтар прадставіла гісторыю сям’і Муляваў.

«Я па-ранейшаму лічу сябе рэпарцёрам, а не пісьменнікам, таму ў мае тэксты цяжка не ўключаць рэальныя гісторыі і людзей. Я распавяла гэтую гісторыю на аснове запісаў, зробленых некалькі гадоў таму з героем, які быў яшчэ жывы – Марʼян Мулява, яму тады было 5 гадоў – у 1943 годзе», – распавяла Марта Рэбзда.

Яна дадала, што гэта набывае асаблівае значэнне ва ўмовах вайны ва Украіне або канфлікту на Блізкім Усходзе.

«Кантэкст вайны і перамяшчэння, на жаль, усё яшчэ актуальны», – гаворыць аўтарка.

«Кантэкст вайны і перамяшчэння, на жаль, усё яшчэ актуальны», – гаворыць аўтарка.

Перасяленні ў рамках «Вялікай акцыі», т.зв Grossaktion зʼяўляліся найбольш жорсткімі дзеяннямі нямецкай адміністрацыі на Замойшчыне і былі накіраваны на поўнае «ачышчэнне тэрыторыі» ад палякаў для нямецкай каланізацыі. Усяго са 171 вёскі было пераселена каля 60 000 чалавек, з якіх больш за 30 000 былі адпраўлены ў перасыльныя лагеры.

У радыёспектаклі «Гэтае слова» Марты Рэбзда задзейнічаны выдатныя акторы: Данута Стэнка, Ганна Дэрашоўская, Леон Чарэвіч, Пётр Грабоўскі, Матэвуш Русін, Якуб Кордас, Павел Бжэшч, Войцех Мельцар, Славамір Гжымкоўскі і Славамір Ажэхоўскі. Музыку напісаў Пётр Мос.

Марта Рэбзда – аўтар радыёпʼес і рэпартажаў. За свае працы атрымала шмат узнагарод, у тым ліку на тэатральных фестывалях Польскага радыё і Польскага тэлебачання «Два тэатры». Яе песні таксама прадстаўлялі Польскае радыё на фестывалях Prix Italia і Prix Europa.

IAR/вх

"To słowo" Marty Rebzdy w reżyserii Waldemara Modestowicza

28.11.2022 05:24
Przesiedlenia w ramach wielkiej akcji (tzw. Grossaktion) były najbrutalniejszymi działaniami niemieckiej administracji na terenie Zamojszczyzny i miały na celu całkowite "oczyszczenie terenu" z Polaków pod niemiecką kolonizację. Ogółem, ze 171 wsi, wysiedlono około 60 tys. osób, z których ponad 30 tys. trafiło do obozów przejściowych. Reżyseria: Waldemar Modestwicz. Reżyseria dźwięku: Maciej Kubera. Muzyka: Piotr Moss. Obsada: Danuta Stenka, Anna Dereszowska, Leon Charewicz, Piotr Grabowski, Mateusz Rusin, Jakub Kordas, Paweł Brzeszcz, Wojciech Melzer, Sławomir Grzymkowski, Sławomir Orzechowski