Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў акт аб рэканструкцыі з нуля Саксонскага палаца

15.08.2021 17:05
Апрача Саксонскага палаца дакумент прадугледжвае таксама рэканструкцыі з нуля палаца Брыля і шматкватэрных дамоў на вуліцы Кралеўскай.
   1930 .
Саксонскі палац у 1930 годзе. Autorstwa The source didn`t provide an information who personally the author is. - The book of A. Jankowski "Warszawa" Publisher:Wydawnictwo Polskie, Poznań, (1920-1925 no precise date of publishing included) page 81, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1514113

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў акт аб рэканструкцыі з нуля Саксонскага палаца, палаца Брыля і шматкватэрных дамоў на вуліцы Кралеўскай у Варшаве. У цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы прысутнічалі вышэйшыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і арганізацый, паведаміў міністр з Канцылярыі прэзідэнта Войцех Калярскі (Wojciech Kolarski):

- З гэтага моманту могуць пачацца праектныя, інвестыцыйныя і будаўнічыя працы. Дзякуючы ім мы разам рэканструюем тое, што ніколі не павінна быць разбуранае.

Паводле кіраўніка Польшчы, рэканструкцыя Саксонскага палаца – гэта велізарная праца сімвалічнага характару і інвестыцыя, якая выходзіць за рамкі ўсіх, у тым ліку, палітычных падзелаў. Рэканструкцыя палаца – гэта працяг намаганняў, распачатых у 2004 годзе тагачасным прэзідэнтам Варшавы Лехам Качыньскім.

6 жніўня Сенат (вышэйшая палата польскага парламента) прыняў акт аб падрыхтоўцы і рэалізацыі рэканструкцыі з нуля Саксонскага палаца, палаца Брыля і шматкватэрных дамоў на вуліцы Каралеўскай у Варшаве. Усе гэтыя будынкі ўзарвалі немцы падчас Другой сусветнай вайны.

Кошт рэканструкцыі ацэньваецца ў амаль 2,5 мільярда злотых (больш за 555 мільёнаў еўра).

IAR/аз

Польскія ўлады плануюць рэканструяваць Саксонскі палац у Варшаве (ФОТА)

07.07.2021 14:31
Сёння прэзідэнт Польшчы ўрачыста ўнёс на разгляд Сейма законапраект аб пабудове з нуля знішчанага ў вайну Саксонскага палаца ў Варшаве.

Сейм прыняў закон аб рэканструкцыі палаца Сасаў

23.07.2021 16:23
Дэпутаты прынялі закон аб падрыхтоўцы і рэалізацыі інвестыцый у рэканструкцыю палаца Сасаў, палаца Брюля і камяніц на вуліцы Крулеўскай у Варшаве.

Рэканструкцыя знішчанага падчас вайны Саксонскага палацу ў Варшаве павінна завяршыць паваенную адбудову сталіцы

27.07.2021 15:16
Адбудову палаца абмяркоўвалі на працягу дзесяцігоддзяў, цягам пасляваеннага перыяду паўстала шмат праектаў.