Беларуская Служба

Расійскія бамбавікі здзейснілі правакацыю над польскай нафтавай платформай

28.10.2021 16:31
Аператыўнае камандаванне польскіх УС пацвердзіла факт пралёту расійскіх машын Су-24.
-24
СУ-24 ПКС РФAlexander Mishin/CC BY-SA 3.0/Wikimedia Commons

26 кастрычніка пара расійскіх франтавых бамбавікоў Су-24 са складу Балтыйскага флоту здзейсніла правакацыйны пралёт побач з нафтавай платформай, размешчанай у польскай выключнай эканамічнай зоне.

Баявыя машыны ВПС РФ выконвалі палёт у раёне авіязносін Калінінград (IRR Kaliningrad), не парушаючы закон і не ствараючы пагрозы бяспекі. Аператыўнае камандаванне польскіх УС пацвердзіла факт пралёту расійскіх машын, удакладніўшы, што сама паветраная зона над нафтавымі платформамі не з'яўляецца зонай закрытай для палётаў.

Су-24 – гэта франтавы бамбавік савецкай вытворчасці. Ён выкарыстоўваецца для прыкрыцця з неба сухапутных войскаў. Су-24 дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў ВПС Расіі. Ён таксама знаходзіцца на ўзбраенні 72-й марской авіябазы Балтыйскага флоту РФ, размешчанай у Чкалаўску, Калінінградская вобласць.

паводле biznesalert.pl/эж

Падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнта Літвы і прэм’ера Іспаніі паднялі знішчальнікі НАТА

08.07.2021 15:09
Падчас прэс-канферэнцыі высветлілася, што пілоты атрымалі сігнал да ўзлёту, каб перахапіць самалёты, якія парушылі паветраную прастору Літвы.

Польскія F-16 прымуць удзел у місіі air policing ў Ісландыі

03.08.2021 15:09
Нагадваем, Ісландыя, якая з'яўляецца членам НАТА, не мае ўласных ВПС.

У Гродна прыбылі расійскія вайскоўцы для фармавання супольнага вучэбна-баявога цэнтру

29.08.2021 08:21
3 верасня чакаецца прыбыццё самалётаў Су-30СМ ВПС Расіі на аэрадром у Баранавічах.