Беларуская Служба

Яцэк Чапутовіч: Польшча вітае мірныя перамены ў Малдове

12.07.2019 13:03
Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч знаходзіцца з візітам у Кішынёве.
          .
Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч і прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.PAP/Wojciech Olkuśnik

Міністр замежных спраў Польшчы задаволены мірнай трансфармацыяй улады ў Малдове. У Кішынёве Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) сустрэўся з кіраўніком тамтэйшай дыпламатыі Нікалае Папеску.

У чэрвені ў Малдове быў створаны новы ўрад, у склад якога ўвайшлі прарасейскія сацыялісты і праеўрапейскі выбарчы блок „Цяпер” ( ACUM). Такім чынам ад улады, быў адхілены мільярдэр Улад Плахатнюк, які кіраваў праеўрапейскай Дэмакратычнай партыяй. Аднак на працягу некаторага часу ў краіне захоўвалася падвойная ўлада.

Паводле Яцэка Чапутовіча, Польшча спадзяецца, што рэформы будуць ісці рука аб руку з заявамі ўрада ў Кішынёве.

Яцэк Чапутовіч: Мы спадзяемся, што праграма ўраду Маі Санду, гэта доказ паскарэння рэформаў, асабліва ў такіх сферах, як барацьба з карупцыяй, незалежнасць судоў і ліквідацыя алігархічнай сістэмы.

Міністры Чапутовіч і Папеску таксама абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і супрацы на форуме Еўрапейскага Саюза.

Малдова з'яўляецца другой пасля Грузіі краінай „Усходняга партнёрства”, якую цягам апошніх дзён наведаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Сёлета спаўняецца 10-годдзье стварэння „Усходняга партнёрства”, то бок праграмы супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза з Грузіяй, Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй і Беларуссю.

аз