Беларуская Служба

Міністры абароны Польшчы і Германіі размаўлялі пра супрацу ў рамках НАТО

16.08.2019 17:01
Марыюш Блашчак быў першым замежным госцем Анегрэт Крамп-Карэнбауэр, якая нядаўна стала кіраўніком нямецкага Мінабароны.
     .
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.PAP/Hanna Bardo

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы сустрэўся ў Берліне са сваёй нямецкай калегай Анегрэт Крамп-Карэнбауэр. Як падкрэсліў Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) пасля сустрэчы, галоўнай тэмай перамоваў стала супрацоўніцтва ў рамках НАТО.


Мы размаўлялі пра выклікі, якія стаяць перад НАТО. Гэта перш за ўсё выклікі, звязаныя з агрэсіўнай палітыкай Расеі. Гэта была асноўная тэма нашай размовы. Мне вельмі прыемна, што я быў першым афіцыйным госцем новай нямецкай міністар. Наогул, гэта была нашая другая размова. Раней мы размаўлялі па тэлефоне. Мы (Польшча і Германія – рэд.) суседзі, якія цесна супрацоўнічаюць адзін з адным”, - сказаў Марыюш Блашчак.

Нагадаем, нейкі час таму амерыканскі амбасадар у Нямеччыне папярэдзіў, што калі краіна надалей не будзе выконваць сваіх абавязацельстваў па прызначэнні 2% ВУП на абарону, амерыканцы могуць перакінуць частку сваіх войскаў з Нямеччыны ў Польшчу.

аз