Беларуская Служба

Нямеччына хоча ўвесці бязвізавы рух з Расіяй

21.08.2019 12:49
 Акрамя таго, прэм'ер-міністры ўсходніх земляў ФРГ заклікаюць адмяніць эканамічныя абмежаванні супраць Масквы.
Kanclerz Niemiec Angela Merkel
Kanclerz Niemiec Angela Merkel PAP/EPA/HAYOUNG JEON

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель абвясціла аб увядзенні бязвізавага руху з Расіяй. Гэта значыць, што сотні тысяч расейцаў, у тым ліку расейская мафія, прыедуць у Нямеччыну. Польскі ўплывовы гісторык і публіцыст доктар Ежы Таргальскі заявіў пра гэта на хвалі Польскага радыё.

«Пытанне ў тым, што будзе з Шэнгенскай зонай пасля заявы Ангелы Меркель аб увядзенні бязвізавага руху з Расіяй? У рэшце рэшт, шэнгенская зона – гэта не толькі Германія, але і іншыя дзяржавы».

Нагадаем, паводле нядаўняга даследавання, большасць немцаў не падтрымліваюць антырасійскія санкцыі, накладзеныя на пуцінскі рэжым з-за анексіі Крыму і вайну на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, прэм'ер-міністры ўсходніх земляў ФРГ заклікаюць адмяніць эканамічныя абмежаванні супраць Масквы.

polskieradio24.pl/эж