Беларуская Служба

У Францыі пачынаецца саміт сямі самых багатых краін свету

24.08.2019 16:28
Палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што група G7 збіраецца ў момант нестабільнай палітычнай атмасферы.
Канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон PAP/EPA/LUDOVIC MARIN/POOL

Лідары сямі самых багатых краін свету сустракаюцца сёння на курорце Біярыц на паўднёвым захадзе Францыі. Саміт «Вялікай сямёркі» ў горадзе на беразе Атлантычнага акіяна будзе доўжыцца два дні.

Палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што група G7 збіраецца ў момант нестабільнай палітычнай атмасферы. Да самых важных тэмаў перамоў палітыкаў павінна дадацца праблема гіганцкіх пажараў, што бушуюць зараз у лясах Амазоніі.

Удзельнікі сустрэчы «Вялікай сямёркі» будуць казаць аб гандлёвай вайне ЗША і Кітая, пратэстах у Ганконгу, кліматычных зменах і сітуацыі на міжнароднай палітычнай арэне. Перамовы могуць быць цяжкімі, паколькі група G7 ніколі ў сваёй гісторыі яшчэ не была так падзеленая па ключавых пытаннях. Эксперты прагназуюць, што па гэтай прычыне лідары «Вялікай сямёркі« не скончаць на гэты раз саміту выданнем сумеснай дэкларацыі.

Акрамя прадстаўнікоў самых развітых эканомік свету на саміт запрошаныя спецыяльныя госці: лідары Іспаніі, Індыі, Аўстраліі і Руанды.

вс