Беларуская Служба

Новы генпракурор Украіны: Справа Шарамета з'яўляецца прыярытэтнай

10.09.2019 09:03
23 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заслухаў даклады сілавікоў аб ходзе расследавання па гэтай справе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расследаванне забойства журналіста Паўла Шарамета з'яўляецца адным з прыярытэтаў у працы Генеральнай пракуратуры Украіны, заявіў новы кіраўнік ведамства Руслан Рабашапка. Паводле яго, на прыярытэт справы звярнуў яго ўвагу пакінуты пры пасадзе пасля змены ўлады ў краіне міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, паведамляе БелаПАН са спасылкан на РБК-Украіна.

„Думаю, што не толькі я і прэзідэнт, але і вы чакаеце жорсткай рэакцыі на гэтыя кейсы: забойствы грамадскіх актывістаў, таго ж Паўла Шарамета. Для нас жа важна паказаць, што журналістаў нельга забіваць і што на гэта будзе адказ дзяржавы нават праз тры ці пяць гадоў, але вінаватыя будуць сядзець у турме”, — падкрэсліў Рабашапка.

Вядомы беларускі журналіст, выканаўчы дырэктар „Украінскай праўды” Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку падрыву аўтамашыны ў цэнтры Кіева.

Нацыянальная паліцыя Украіны распачала крымінальную справу згодна з артыкулам „Наўмыснае забойства”. 20 ліпеня гэтага года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра намер заслухаць даклады сілавікоў аб ходзе расследавання. Гэта было зроблена 23 ліпеня. Зяленскі ў прысутнасці журналістаў заслухаў адкрытую частку даклада кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Сяргея Князева, а затым прыняў закрытую частку.

Пасля гэтага прэзідэнт заявіў: „Я хачу вас усіх запэўніць: з таго, што я ўбачыў, не магу сказаць, у які тэрмін, але думаю, што ў нас з вамі будзе вынік (…)Самае галоўнае, каб людзі, якія падарвалі журналіста Паўла Шарамета, былі за кратамі”, — сказаў украінскі лідар.

аз