Беларуская Служба

У Албаніі адбылося моцнае землетрасенне

22.09.2019 13:02
Больш за 70 чалавек пацярпелі ў выніку катаклізму.
Землятрус у АлбанііEPA/MALTON DIBRA Dostawca: PAP/EPA.

Амаль семдзесят чалавек пацярпелі ў выніку землятрусу ў Албаніі. Пашкоджаныя дзясяткі будынкаў. Штуршкі мелі моц 5,8 балаў.

Найбольшую шкоду землятрус нанёс сталіцы – Тыране і прыбярэжнаму Дурэсу, другому па велічыні гораду Албаніі. Моцныя штуршкі адчуваліся і на поўначы Грэцыі.

Міністр аховы здароўя Албаніі паведаміў, што ў Тыране і Дурэсе стыхія параніла 78 чалавек. Большасць людзей атрымалі раненні, калі яны ў паніцы ўцяклі са сваіх дамоў.

Гэта быў наймацнейшы землятрус у Албаніі за 30 гадоў.

ПР/юл