Беларуская Служба

Украінскі суд спыніў разгляд справы супраць міністра транспарту ва ўрадзе Дональда Туска

19.10.2019 16:17
Славамір Новак апублікаваў у інтэрнэце копію пастановы ўкраінскага адміністрацыйнага суда.
 ,  2011
Славамір Новак, 2011By Platforma Obywatelska RP from Polska - Ten plik jest fragmentem innego pliku: Minister w Kancelarii Prezydenta Sławomir Nowak (5828462416).jpg, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52394453

Украінскі суд спыніў разгляд справы, датычнай дэкларацыі аб маёмасці Славаміра Новака (Sławomir Nowak).

На пачатку верасня Украінскае агенцтва па прадухіленні карупцыі падало ў суд на былога кіраўніка прадпрыемства „Украўтадор”.

Паводле агенцтва, у дэкларацыі аб маёмасці Славамір Новак падаў несапраўдныя звесткі пра сродкі на сваіх банкаўскіх рахунках і кошт свайго аўтамабіля.

Славамір Новак апублікаваў у інтэрнэце копію пастановы ўкраінскага адміністрацыйнага суда. Паводле яе, суд пагадзіўся з тлумачэннем Новака, што кошт яго аўтамабіля быў пададзены на падставе лізінгавага дагавора.

Суд таксама заявіў, што хоць рэальная сума сродкаў на рахунку былога кіраўніка „Украўтадора” была вышэйшы, чым у заяве, то розніца знаходзіцца ў межах, дапушчаных украінскім заканадаўствам.

Міністр транспарту ва ўрадзе Дональда Туска напрыканцы верасня сышоў з пасады кіраўніка прадпрыемства „Украўтадор”, якое адказвае за дарожную інфраструктуру ва Украіне. Ён займаў гэтую пасаду з 2016 года.

аз