Беларуская Служба

Прэм'ер Украіны падаў у адстаўку

17.01.2020 10:28
Увечары 15 студзеня ў сацсетках распаўсюдзілі скандальныя аўдыязапісы нібыта з нарады, у якой бралі ўдзел прэмʼер-міністр Аляксей Ганчарук ды іншыя мініcтры.
  A.
Прэм'ер Украіны A. ГанчарукFoto: SERGEI SUPINSKY / AFP

Аляксей Ганчарук перадаў заяву аб адстаўцы прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Пра гэта прэмʼер паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook.

«Я прыйшоў на пасаду-выконваць праграму прэзідэнта. Ён для мяне зʼяўляецца прыкладам адкрытасці і прыстойнасці. Аднак, каб выключыць якія-небудзь сумневы адносна нашай павагі і даверу да прэзідэнта, я напісаў заяву аб адстаўцы і перадаў яго прэзідэнту з правам унясення ў парламент», – адзначыў Ганчарук. І ён мае поўнае права ацэньваць эфектыўнасць кожнага члена сваёй каманды, які змяняе краіну», – заявіў прэмʼер.

Таксама Ганчарук адзначыў, што ўрад падрыхтаваў сурʼёзны падмурак для развіцця краіны ў 2020 годзе, і пералічыў асноўныя напрамкі.

Таксама ён звярнуў увагу, што ў апошнія дні ўсе сталі сведкамі падзей, якія разгортваюцца вакол злітых у Інтэрнэт файлаў, змантаваных з фрагментаў запісаў нарад ва ўрадзе.

«Іх змест штучна стварае прадстаўленне, быццам я і мая каманда – не паважаем прэзідэнта, які зʼяўляецца нашым палітычным лідарам. Многім групам уплыву, якія імкнуцца атрымаць доступ да фінансавых патокаў, выгадна, каб так выглядала. Але гэта няпраўда», – заявіў Ганчарук.

Як паведамляў УНІАН, увечары 15 студзеня ў сацсетках распаўсюдзілі аўдыязапісы нібыта з нарады, у якой бралі ўдзел прэмʼер-міністр Аляксей Ганчарук, міністр фінансаў Аксана Маркарава, першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Кацярына Ражкова, намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Юлія Каваліў і іншыя службовыя асобы. Падчас размовы яны абмяркоўвалі эканамічныя пытанні перад сустрэчай з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. На запісах чалавек з голасам, нібыта падобным на голас Ганчарука, у прыватнасці, называе сябе «поўным прафанам» у эканоміцы.

У сваю чаргу ў Офісе прэзідэнта Украіны заявілі, што Зяленскі разгледзіць заяву прэмʼер-міністра Аляксея Ганчарука аб адстаўцы з пасады кіраўніка ўрада.

паводле unian.net/эж