Беларуская Служба

Турэччына выступае за далучэнне Грузіі да НАТА

23.01.2020 13:20
«Грузіі патрэбнае НАТА, а нам патрэбны такі хаўруснік, як Грузія», – падкрэсліў кіраўнік турэцкай дыпламатыі Меўлют Чавушаглу.
Міністр замежных спраў Турэччыны Меўлют Чавушаглу на форуме ў Давосе PAP/EPA/ALESSANDRO DELLA VALLE

Міністр замежных спраў Турэччыны Меўлют Чавушаглу заявіў у чацвер, 23 студзеня, што Паўночнаатлантычны альянс павінен павялічыцца, а ў яго склад павінна быць прынятая Грузія. Уваходжання Грузія ў дадзены блок мусіць наступіць, нягледзячы на перасцярогі іншы дзяржаў.

«Грузіі патрэбнае НАТА, а нам патрэбны такі хаўруснік, як Грузія», – падкрэсліў кіраўнік турэцкай дыпламатыі Меўлют Чавушаглу. «Не разумею, чаму дагэтуль мы не запрасілі Грузію далучыцца да НАТА», – абураўся міністр Чавушаглу падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

Таксама турэцкі палітык выказаў здзіўленне тым, што Заходнія краіны папракаюць Турэччыну ў добрых адносінах з Расіяй і адначасова ігнаруюць Грузію, баючыся справакаваць Маскву.

PAP/эж