Беларуская Служба

Дональд Трап ухваліў небывалую дапамогу амерыканкай эканоміцы

28.03.2020 15:46
Колькасць хворых каранівруснай інфекцыяй у ЗША перавысіла 100 тыс, больш за 1,5 тысячы амерыканцаў памерлі.
Donald Trump
Donald TrumpPAP/EPA/Yuri Gripas / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон – CARES Act, які прадугледжвае выдзяленне дапамогі амерыканскай эканоміцы на рэкордную суму 2,2 трлн долараў.

У сацыяльнай сетцы Twitter амерыканскі лідар паведаміў: « Я толькі што падпісаў CARES Act, найбуйнейшы пакет эканамічнай дапамогі ў амерыканскай гісторыі – удвая большы, чым найбуйнейшы раней прыняты пакет. Закон на 2,2 трлн долараў дасць тэрміновую дапамогу сем'ям, рабочым і бізнесу нашай краіны».

Раней Дональд Трамп загадаў карпарацыі General Motors пачаць выпуск рэспіратараў, неабходных для аказання медычнай дапамогі ахвярам эпідэміі каранавіруса. Гэты загад аддадзены ў адпаведнасці з нядаўна задзейнічаным законам, якія надае кіраўніку дзяржавы адпаведныя паўнамоцтвы.

Колькасць хворых каранівруснай інфекцыяй у ЗША перавысіла 100 тыс, больш за 1,5 тысячы амерыканцаў памерлі. Медыкі, якія вядуць барацьбу з эпідэміяй, заклікаюць забяспечыць іх адэкватнымі сродкамі абароны і медычным абсталяваннем – перш за ўсё, апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх.

паводле golos-ameriki/эж